19 ліпеня прайшла прэзентацыя кнігі "Minsk" у бары
Accidental Point. Кася распавяла пра тое, як рыхтавалася кніга, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца пры стварэнні кнігі, а таксама адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі, якія ўсё не сканчваліся.
Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія з аўтаркай.
Прэзентацыя была вельмі "хатняй" таму нават фотаздымкаў пра тое, як гэта было, засталося зусім крыху і толькі з тэлефонаў.
Дзякуем усім, хто далучыўся і наведаў прэзентацыю, а таксама раздзяліў радасць выхаду кнігі разам з намі ў любімым горадзе!